Мiкiта Вiктар

Мiкiта Вiктар Васiльевiч нарадзiўся 25 красавiка 1955 года ў горадзе Гродна.

З 1966 па 1973 вучыўся ў Рэспублiканскай школе-iнтэрнаце па музыцы i выяўленчаму мастацтву. Пасля заканчэння паступiў на аддзяленне графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытута (сучасная Беларуская Дзяржаўная акадэмiя мастацтваў), якое скончыў у 1979 годзе.

Служыў у войску.

Прымаць удзел у выставах пачаў з 1976 года. Член Беларускага Саюзу мастакоў з 1981 года.

З 1981 па 1986 год выкладаў на кафедры графiкi ў БДТМI (сучасная Беларуская Дзяржаўная акадэмiя мастацтваў).

З 2008 года працуе выкладчыкам у Iнстытуце сучасных ведаў iмя Шырокава.

Жыве ў Мінску.

Працуе пераважна ў кнiжнай, станкавай графiцы, камбiнаванай тэхнiцы, а таксама ў жывапiсе. Аформiў шэраг кнiг беларускiх i замежных аўтараў. Творчыя работы ў камбінаванай тэхніцы выкананы ў адметнай аўтарскай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу.

Прымаў удзел у замежных выставах беларускай графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае дыпломы ўсесаюзных, рэспубліканскіх краін Балтыі і Беларусі конкурсаў кніжнай графікі.

Творы знаходзяццца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Беларускага саюзу мастакоў, Музеі сучаснага мастацтва, літаратурных музеях Я. Коласа, Я. Купалы, А. Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Швейцарыі, Кітаі, Фінляндыі, Эстоніі, Расіі.

Творчыя работы адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.

Бібліяграфія:

  1. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2000. – Т. 10. – С. 356.
  2. Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1998. – С. 361.
  3. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя [Выяўленчы матэрыял] = Belarus Art of book publishing of the 20 th century = Искусство книги Беларуси XX века / М. Р. Баразна. – Мінск, 2007. – С. 126—127.
  4. Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / [рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.]. – Мінск, 2020. – С.258—259.
  5. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 519.
  6. Янка Купала : энцыклапедыя : [у 3 т.]. – Мінск, 2018. – Т. 2. – С. 217.

Добавить комментарий