Леанід Дударэнка – мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў.

Так, у ліку ўзнагароджаных ордэнам Францыска Скарыны —Віктар Грамыка і Леанід Дударэнка.

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1930 года ў Маладзечне.

З 1948 года жыве ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1956 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут – у 1962.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 г.

З 1965 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.

У 1991 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў.

У 2013 годзе Леанід Дударэнка ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Леанід Дударэнка працуе ў станковым жывапісе ў розных жанрах. Ён шматгранны мастак вядомы як майстар пейзажа, партрэта, нацюрморта, сюжэтна-тэматычнай карціны. Звяртаецца ў сваіх карцінах да тэмы духоўнасці, да беларускай культуры, архітэктуры, прыроды.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, Астраханскім мастацкім музеі (Расія), фондах Міністэрства культуры Расіі.