Стыка Адам

Адам Стыка  (па-польску. Adam Styka, 7 красавіка 1890 – 23 верасня 1959, Дойлстаун, штат Пэнсільванія, ЗША) – польскі мастак-арыенталіст.

Нарадзіўся ў сям’і польскага жывапісца Яна Стыкі, які стаў яго першым настаўнікам і аказаў значны ўплыў на творчасць будучага мастака.

Скончыўшы вышэйшую езуіцкую школу –  Хыраўскі езуіцкі калегіум, Адам Стыка адправіўся ў Францыю і працягнуў мастацкую адукацыю ў 1908 –1912 гадах у Парыжы ў Акадэміі Вытанчаных мастацтваў (Académie des Beaux-Arts). Акрамя таго, прайшоў курс навучання ў ваеннай школе ў Фантэбла.

Першая сусветная вайна заспела мастака ў Парыжы. Адам Стыка ўступіў у французскую армію і вызначыўся ў бітвах з праціўнікам, за што быў узнагароджаны ордэнам “За заслугі” і атрымаў францускае грамадзянства.

Адначасова ўрад прадаставіў яму дапамогу для ажыццяўлення паездкі ў французскія калоніі ў Паўночнай Афрыцы. Падчас гэтых падарожжаў, Адам зацікавіўся арыенталізмам і напісаў шэраг карцін, ствараючы зусім новы цыкл палотнаў на блізкаўсходнюю і арыентальную, у прыватнасці, мараканскую тэматыку. За незвычайнае адчуванне атмасферы і каларыстыкі гарачай Афрыкі, майстэрскае валоданне колерам і захоплена гэтым кірункам жывапісу Адама Стыку называлі “Мастаком Сонца”. Матывы для сваіх палотнаў мастак знаходзіў падчас шматлікіх паездак у Марока, Алжыр, Туніс і Егіпет.

Такую ж рэпутацыю мелі і яго творы на тэму асваення амерыканскага Дзікага Захаду.

Адам Стыка быў таксама майстрам пейзажу.

Мастак штогод выстаўляў свае работы на выставах не толькі ў Францыі, але і ў іншых краінах Еўропы і Амерыкі, дзе яго творчасць пастаянна адзначалася ўзнагародамі.

У канцы жыцця Адам Стыка стварыў шэраг карцін на рэлігійную тэму. Многія з гэтых работ ўпрыгожваюць царквы Еўропы і ЗША. У 1948 годзе была створана карціна  «Мучаніцы з Наваградка», прысвечаная падзвігу сясцёр-назарэтанак, расстраляных гітлераўцамі 1 жніўня 1943 г. каля Навагрудка замест заложнікаў з мясцовага насельніцтва. У 2000 г. папам Янам Паўлам II адбылася беатыфікацыя 11 манашак (мучаніцаў з Наваградка – благаслаўлёнай Марыі Стэлы Мардасевіч і дзесяці яе паплечніц). Захоўваецца ў Генеральным доме супольнасці ў Рыме.

Галерэя мастака Адам Стыкі ў цяперашні час знаходзіцца ў аргентынскім горадзе Расарыё (правінцыя Санта-Фе).

Добавить комментарий