Пешка Юзаф

Юзаф Пешка – польскі мастак.

Нарадзіўся 19 лютага 1767 года ў Кракаве, але значную частку жыцця пражыў у Беларусі.

Малюнку вучыўся ў Дамініка Эстрайхера ў Ліцэі Св. Ганны ў Кракаве. Жывапісу з 1786 года навучаўся ў Францыска Смуглевіча ў Варшаве. Па замове магістрата Старой Варшавы ў 1790-1792 гадах выканаў партрэты Гуга Коллонтая і іншых выдатных грамадскіх і палітычных дзеячаў Польшчы. З 1793 па 1812 год шмат падарожнічаў, пабываў у Вільні, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Віцебску, Магілёве, Мінску і Нясвіжы, стварыў мноства акварэляў і пейзажаў у тэхніцы сэпіі (фарба з чарнілаў галаваногія малюскаў). У Нясвіжы каля 1807-1810 гадоў быў прыдворным мастаком Міхаіла Радзівіла, апекуна ўладальніка Нясвіжа Дамініка Радзівіла. У 1813 годзе ён вярнуўся ў Кракаў. Пісаў пераважна партрэты чыноўнікаў і гараджан. Выкладаў тэорыю мастацтва ў Ягелонскім універсітэце (1816-1818), з 1818 года кіраваў кафедрай жывапісу і малюнка ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. Аўтар Алегарычных і гістарычных кампазіцый (“Пастрыжэнне Мечыслава I”, “Тры дамы, тры музы” каля 1800 года), партрэтаў (А. Чартарыйскага, К. Сапегі, І. Закржэўскага, сям’і Манюшкі, Ф. Смуглевіча, аўтапартрэт), пейзажаў (галоўным чынам акварэль і сэпія; сярод іх серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Навагрудка, Ліды і інш.).

Выканаў шмат малюнкаў тушшу і сэпіяй са сцэнамі з гісторыі Польшчы. Памёр 4 верасня 1831 года ў Кракаве ва ўзросце 64 гадоў.

Добавить комментарий