Казімір Вішнеўскі (Kazimierz Wiszniewski, 1894-1960) – польскі мастак.
Стварыў больш за 1000 гравюр і ксілаграфій, больш за 200 акварэляў і некалькі дзясяткаў карцін алеем.
Тэматыкай яго прац з’яўляюцца гістарычная архітэктура Гданьска, Познані, Варшава, сярод іншых гарадоў прысутнічае і Навагрудак.
Мастак быў глуханямым. Дзякуючы ўпартай працы і, нягледзячы на інваліднасць дасягнуў значнага становішча ў міжваенным графічным асяроддзі. Ён ствараў пейзажы, архітэктурныя віды, партрэты і рэлігійныя кампазіцыі, ілюстрацыі для кніг і экслібрысаў.
Казімір Вішнеўскі спачатку вучыўся ў Інстытуце глуханямых ў Варшаве, які ён скончыў у 1909 годзе. Затым ён вучыўся ў Варшаўскай акадэміі выяўленчага мастацтва (1911 г.). Працягваў навучанне ў прыватнай школе жывапісу Конрада Кржыжаноўскага.
У 1924 годзе ён пераехаў у Люблін, затым жыў у горадзе Пулавы, а пасля Другой сусветнай вайны жыў у Кельцах і Кракаве.
У 1950 годзе Казімір Вішнеўскі ўступіў у польскі Саюз мастакоў.
У 1930-я гады была выдадзена паштоўка з яго наваградскай працай – відам дамініканскага касцёла. Змешчаныя на нашым рэсурсе малюнкі Навагрудка мастак зрабіў яшчэ маладым чалавекам.
Бібліяграфія:
- Gzella, A. L. O korespondencji Kazimierza Wiszniewskiego do Wiktora Ziółkowskiego / A. L. Gzella. – Lublin : Lubel. T-wo. Miłośników Ks., 1985. – 351 s.
- Wiszniewski, К. Drzeworyty / K. Wiszniewski. – Warszawa : Arkady, 1959. – 6 s.,16 l.
- Wiszniewski, K. Exlibrisy bibliofilek : seria II / K. Wiszniewski. – Warszawa : nakł. własnym artysty, 1949. – 6 s., 15 l.