Аб праекце

База дадзеных «Навагрудак у выяўленчым мастацтве»

Інфармацыйны рэсурс  «Навагрудак у выяўленчым мастацтве» – камбінаваная база дадзеных (БД) краязнаўчай тэматыкі. Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы выяўленчага і біяграфічнага характару, якія адлюстроўваюць Навагрудак як аб’ект увагі мастакоў.

Матэрыялы рэсурсу згрупаваныя па асноўных раздзелах: “Мастакі” (у алфавітным парадку прадстаўлена персанальная інфармацыя пра мастакоў), “Галерэя” (у алфавітным парадку прадстаўлены фатаграфіі работ мастакоў, на якіх адлюстраваны Навагрудак).

Дадзены інфармацыйны рэсурс можна разглядаць як грунтоўную крыніцу іканаграфіі галоўнай старажытнай славутасці Навагрудка – Навагрудскага замка, а таксама іншых гісторыка-культурных аб’ектаў і горада ўвогуле.

Для зручнасці навігацыі па рэсурсу можна скарыстацца інструментам “Пошук”.

База дадзеных будзе цікавая краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, навукоўцам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам і гісторыяй Навагрудка.

Генеруецца БД інфармацыйна-бібліяграфічным сектарам ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”.

З мэтай дапаўнення і ўдакладнення інфармацыі, прадстаўленай у базе дадзеных, просім адгукнуцца тых, хто валодае адпаведнымі звесткамі. Будзем удзячныя за дапамогу.