Бунеева Дар’я Юр’еўна

Бунеева Дар’я Юр’еўна – мастак-жывапісец, графік.

Нарадзілася 23 красавіка1988 г. у Баранавічах.

Адукацыя:   

26 студзеня 2018 г. абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці “17.00.04 – Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура”.

з 2014 – Аспірантура Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры);

2013-2014 – Магістратура Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць “Мастацтвазнаўства”);

2007-2013 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (Кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва);

2003-2007 – Каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка

Праца:

З 2013 – Выкладчык спецыяльных дысцыплін у Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. Выкладае спецдысцыпліны: Жывапіс, Кампазіцыя.

Іншае:
З 2013 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў.
Удзельнік вялікай колькасці рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
Жыве ў Мінску (Беларусь).
Працуе ў галіне жывапісу, графікі, дызайну і ілюстрацыі кнігі.

 Крыніцы iнфармацыі:

  1. Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі : аўтарэферат дысертацыі … кандыдата мастацтвазнаўства : 17.00.04 / Бунеева Дар’я Юр’еўна. – Мінск, 2017.
  2. Кніга для спадарыні Эл : проза, вершы, п’еса / Леанід Дранько-Майсюк ; [мастак Д. Бунеева]. – Мінск, 2012.
  3. Дылема пачаткоўцаў / Дар’я Бунеева ; падрыхтавала Алеся Белявец // Мастацтва. – 2015. – № 6. – С. 28–29.

Добавить комментарий