Тамко Аляксандр Віктаравіч – навагрудскі мастак, член Беларускага союза мастакоў (1999 г.).
Тамко Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся ў 1951 годзе. На размеркаванні ў 1979 годзе ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце Аляксандр Віктаравіч Тамко адмовіўся ад пасады выкладчыка мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута і паехаў працаваць у Ліду, а праз год памяняў яе на Навагрудак.
Працаваў мастаком-графікам гродзенскіх мастацка-вытворчых майстэрняў, а з 1994 года індывідуальны прадпрымальнік.
Аляксандр Віктаравіч сапраўдным прызнаннем свайго станаўлення як прафесійнага мастака лічыць уступленне ў Беларускі саюз мастакоў у 1999 годзе.
Рэкамендацыі далі сапраўдныя мэтры мастацтва: народны мастак Беларусі А. Кашкурэвіч, заслужаныя мастакі Беларусі скульптар В. Церабун і графік А. Захараў. Стварыў графічныя серыі “Беларускія паэты”, “600 гадоў Лідзе” « “На зямлі Навагрудскай”, “Рабочыя рытмы НЗГА”, жывапісныя работы “Зімовы Навагрудак”, “Восень у ваколіцах Валёўкі”, ” Аўгуст. Ля калодзежа”, “Замкавая гара восенню”, графічныя работы “На зямлі Навагрудскай”, ” Радзіма. Вясковы вечар ” і інш.