Мінковіч Любоў Юдэлеўна – беларускі мастак-акварэліст, член Саюза мастакоў Беларусі і Расіі, член Аб’яднання прафесійных мастакоў Ізраіля.
Любоў Юдэлеўна нарадзілася ў Мінску ў 1946 годзе. У 1973 годзе яна скончыла Акадэмію мастацтваў Рэспублікі Беларусь. З 1979 г. прымае ўдзел у рэспубліканскіх выставах.
З 1988 года – член Саюза мастакоў Беларусі і Расіі, удзельнічала ў міжнародных выставах і біенале акварэлі.
У 1988 годзе Дзяржаўны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь закупляе больш за дзесятак акварэляў Любові Мінковіч у збор музея. Работы мастачкі набываюцца літаратурным і краязнаўчым музеямі. Пейзажы Беларусі пэндзля Любові Мінкавіч – упрыгожванне Мінскага Дома літаратараў (1990 г.). Адна з яе “Гурзуфского” акварэляў 1990-х гадоў маецца ў калекцыі Адэскага Дома-музея імя Мікалая Рэрыха. З 2002 года Любоў Мінковіч у Ізраілі. Яна – член Аб’яднання прафесійных мастакоў Ізраіля, прымае актыўны ўдзел ва Усеізраільскіх выставах. У 2008 годзе ў Ашдоде ў “Бейт-Эйтан” і 2011 годзе ў Тэль-Авіве ў Расійскім культурным цэнтры адбыліся яе персанальныя выставы.
Работы мастачкі ўключаны ў юбілейнае выданне “Марк Шагал і Ізраіль: Жыццё. Творчасць. Спадчына”.
Карціны яе знаходзяцца ў калекцыях музеяў і ў прыватных калекцыях многіх краін свету: Расіі, Польшчы, Італіі, ЗША, Канады, Ізраіля і іншых.