Кардаш Анатолій Аляксандровіч

Нарадзіўся 11.08.1956 у г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенская вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у шэрагах ВМФ. У час службы пабываў у многіх морах і акіянах. Пасля службы скончыў юрыдычны факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у органах пракуратуры, іншых дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях.

Пражывае і займаецца творчасцю ў г.п. Наваельня.

Жывапісам займаецца з 20 сакавіка 1989 года. За гэты час стварыў больш за 300 рабрт. Асноўны напрамак у жывапісе беларускі імпрэсіянізм.

З 2018 года займаецца стварэннем вырабаў з гліны на падставе тэхналогіі XIX стагоддзя. Вырабляе экалагічна чысты посуд.

Работы Анатолія Аляксандравіча ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Украіне, Латвіі, Літве, Польшчы, Італіі, ЗША, Фінляндыі, Германіі, Вялікабрытаніі.

Добавить комментарий