Алег Мініч – праграміст, мастак кап’ютэрнай графікі з Гродна.
Алег Мініч ужо болей за дзесяць гадоў жыве ў Германіі, займаецца праграмаваннем і камп’ютэрнай графікай. Яго інтарэс – замкі і абарончыя збудаванні. Ён рэканструяваў Навагрудскі замак у фармаце 3D. Майстар камп’ютэрнай анімацыі для рэканструкцыі замка выкарыстаў гравюры мастака Сташчанюка і гіпотэзы гісторыка Ткачова.
“Я шмат гадоў прафесійна займаюся камп’ютэрнай графікай. Таму ідэя аднавіць аблічча нашых замкаў у мяне з’явілася даволі даўно, хоць непасрэдна пачаў працаваць над гэтым усяго тры гады таму. Найбольш цікавыя помнікі для мяне – гэта тыя, ад якіх нічога не засталося, акрамя руін або успамінаў”.
“Інфармацыю пра замкі я збіраю ў адкрытых крыніцах, блага ў інтэрнэце можна знайсці дадзеныя раскопак, разнастайныя даследаванні і графічныя выявы, створаныя сучаснікамі. Пры працы над Наваградскім замкам, моцна дапамог мне ў гэтым плане прафесійны гісторык Мікалай Волкаў. Ён падаў шмат інфармацыі з сваіх асабістых архіваў”.