Драздзецкі Дзмітрый Анатольевіч (Мітрыч) – мастак, адзін з заснавальнікаў пецярбургскай мастацкай суполкі «Міцькі».
Нарадзіўся 15 ліпеня 1965 годза ў Краснагорску, Маскоўская вобласць.
Першасная мастацкая адукацыя – сярэдняя мастацкая школа імя. К.Р. Трэпакова (Красногорск). У той час браў удзел у выставах дзіцячых і падлеткавых мастакоў Токіо: 1977 – лаўрэат, Дэлі – 1978 2-я прэмія, Мадрыд – 1979 (1-я прэмія “My world”) et. cеtеrа.
На працягу пяці наступных гадоў былі першыя даволі ўдалыя спробы працаваць самастойна.
Падчас навучання ў МДУГіК (Маскоўскім дзяржаўным універсітэце геадэзіі і картаграфіі) – першая персанальная выстава ў 1984 г.
У 1987 г. паступіў у Рыжскую Акадэмію мастацтваў (Рэспубліка Латвія), правучыўся завочна два гады на кафедры рэкламнага дызайну.
У перыяд з 1986 па 1991 год было напісана каля 120 жывапісных і больш за 360 графічных работ, пераважная большасць з якіх згублена, прададзена альбо падорана.
C 1991 па 1993 год працаваў мастаком-ілюстратарам у дзяржаўным выдавецтве “Кніга”.
У пачатку 90-х уступіў у аб’яднанне мастакоў “Аблічча” (“Лик”). На працягу ўсяго гэтага часу ўдзельнічаў у выставах арганізаваных аб’яднаннем.
З 1994 года удзельнік руху “Міцькі”. Сустаршыня творчага аб’яднання “Чырвоны Матрос”.
Пастаянная экспазіцыя ў галерэі “Homo Volatikus”, удзельнік шматлікіх песанальных выставаў у гарадах Расіі.
З 2000 г. Член Саюза Мастакоў Расіі, секцыя станковага жывапісу.
З 2002 г. Член Міжнароднага Мастацкага фонду.
Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях – Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Францыі, Італіі, Фінляндыі, ЗША, Японіі, ФРГ, Галандыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Іспаніі, Кубы, Ізраіля і інш.
Праілюстраваў больш за 50-ці кніг.
“З-за таго, што склад групы Міцько пазначаны не вельмі выразна, бывала, што наша імя выкарыстоўвалі людзі, якія да нас ніякага дачынення ніколі не мелі. У нас ёсць касцяк групы […] Мяне можна лічыць адказным «Міцьком» за Маскоўскую вобласць”.