Нарадзіўся ў 29 чэрвеня 1974 годзе ў Навагрудку.
Дзядуля Міхаіл, бацька Мікалай і брат Сяргей былі мастакамі.
Вялікая гісторыя і прыродная прыгажосць роднага краю моцна паўплывалі на дзіцячы светапогляд будучага мастака.
Адной з галоўных, вызначальных падзей у жыцці Д.М. Багацішчава была сустрэча з будучым настаўнікам Уладзімірам Грэкам. У 1982 годзе Дзмітрый Багацішчаў паступіў да яго ў арт-акадэмію і правучыўся 8 гадоў.
Паралельна з мастацтвам займаўся яшчэ і баскетболам. 1989-1991 – Мінскае вучылішча Алімпійскага рэзерву.
1991-1995 – Універсітэт фізічнага выхавання і спорту.
У 1995-1996 гг. – служыў у спецназе.
Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі, Канады, ЗША.
Першая персанальная выстава ў Фларыдзе прайшла ў ліпені 2013 года ў мэрыі горада Сані Айлес Біч.
Праца ў кампаніі “Trader Joe’s” дае магчымасць ствараць жывапіс на сценах.
Удзельнічаў у шматлікіх выставах і артшоу ў Маскве, Нью-Ёрку, Таронта, Кліўлендзе, Маямі.
Жыве ў Маямі.