Адгадайце фільм па кадры. Прайдзіце тэст!

Кінематограф здаўна сілкуецца літаратурай, беручы з яе тэмы і сюжэты, сітуацыі і герояў. Прапануем вам прайсці тэст “Беларуская літаратура ў кадры”, дзе патрэбна адгадаць стужку па кінакадры, а пасля назваць аўтара літаратурнай першакрыніцы.

1. З якога кінафільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Фільм 1989 года па аднайменнай аповесці Быкава. Чацвёра партызан атрымалі заданне спаліць драўляны мост каля сяла Кругляны – для знішчэння маста ім далі каністру бензіну замест узрыўчаткі.

2. З якога кінафільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» хутка пасля з’яўлення стала сапраўды класічным творам, а ў 1960 годзе была экранізавана адным з «піянераў» беларускага кіно Уладзімірам Корш-Сабліным пад назвай «Першыя выпрабаванні».

3. З якога кінафільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Сааўтарам сцэнарыя да фільма 1979 г. з’яўляўся сам У. Караткевіч. Карціну называюць «першым савецкім містычным трылерам». Экранізацыя блізкая да арыгінала, але ў фільме зменена канцоўка. Стужка і кніга – два паралельныя сусветы, аб’яднаныя сюжэтам. Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы XIX стагоддзя ў беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф, каб вывучаць народныя паданні.

4. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Фільм 1976 г. па аповесці Васіля Быкава «Абеліск». Беларускі настаўнік, здаецца немцам, каб выратаваць ад смерці шасцярых сваіх вучняў. Забіваюць ўсіх. Выпадкова выжывае толькі адзін – Паша Міклашэвіч. Неабходна было выкарыстоўваць любы шанец, каб дзеці засталіся жывыя.

5. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Фільм «Нябачаны край»(2006) рэжысёра «Віктара Аслюка па па апавяданні Міхася Зарэцкага «Ой, ляцелi гусi», дзе рэжысёр вельмі трапна «размаўляе» на адэкватнай літаратурнай першакрыніцы экраннай мове. Стужка цалкам зробленая на беларускай мове. Дзеянне аповеду адбываецца ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, у фільме яно перанесена ў нашу сучаснасць і ўспрымаецца цалкам арганічна.

6. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

«Узыходжанне» – савецкі мастацкі фільм 1976 года рэжысёра Ларысы Шапіцькі, ваенная драма паводле аповесці Васіля Быкава «Сотнікаў». У 1970-х гадах, калі вялася праца над фільмам, вядома, можна было скарыстацца магчымасцю здымаць на каляровую плёнку. Тым не менш, фільм «Узыходжанне» – чорна-белы, і гэта, вядома ж, галоўная, першая асаблівасць, якая кідаецца ў вочы. У Быкава ў цэнтры ўвагі тэма маральнага выбару савецкага салдата на Вялікай айчыннай вайне. У працы Ларысы Шапіцькі гэтае ж пытанне набывае больш агульначалавечы, пазачасавы і глабальны характар, і можа разглядацца асобна ад кантэксту тэмы вайны.

7. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Яшчэ адна экранізацыя (1984 г.) твора У. Караткевіча – дэтэктыўнага рамана з той жа назвай. Галоўны герой – Антон Косміч – разблытвае клубок былых злачынстваў, якія адбыліся ў розны час. Ідэя фільма (ды і твора) заключана ў словах Косміча: «Хтo нe пaмятae мiнyлaгa, xтo зaбывae мiнyлae – acyджaны знoў пepaжыць ягo. Бeзлiч paзoў».

8. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

«Чужая бацькаўшчына » – драма 1982 года аб даваенным жыцці і лёсе сялян. Фільм зняты па матывах раманаў пісьменніка Вячаслава Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» і «Год нулявы». У стужцы добра перададзены ўнутраны свет беларуса.

9. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

«Знак бяды» — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Міхаіла Пташука, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1986 годзе паводле твора Васіля Быкава. Глыбокі філасоўскі аналіз, адказы на шматлікія пытанні і жыццёвасць робяць аповесць «Знак бяды» і яе экранізацыю адным з самых спелых твораў беларускай літаратуры і кінематографа.

10. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Серыял Бліндаж (2012) – па аднайменнай няскончанай аповесці В. Быкава. Ліпень 1941 года. Ідуць жорсткія баі пад беларускім сялом Любашы. Многія жыхары паспяваюць схавацца ў лясах, але некаторыя аказваюцца ў эпіцэнтры гарачай бітвы. Не ў сілах стрымаць націск нямецкіх войскаў, савецкая армія хутка здае свае пазіцыі, і фронт адсоўваецца далей на ўсход. Аслеплы пасля выбуху, капітан Хлебнікаў прыходзіць у сябе ў акопнай бліндажы.

11. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

«Людзі на балоце» – беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія фільма – прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Паводле меркавання беларускага журналіста і кінакрытыка Максіма Жбанкова, кінакарціна ўваходзіць у «Залатую дзясятку» беларускіх фільмаў. У 1982 годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны – «Подых навальніцы».

12. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

«Ідзі і глядзі» – мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава па сцэнарыі Алеся Адамовіча. Фільм зняты сумесна кінастудыямі «Беларусьфільм» і «Масфільм» да саракагоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За аснову сцэнарыя ўзята «Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча.

13. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Фільм «Альпійская балада» быў пастаўлены на кінастудыі «Беларусфільм» у 1965 годзе Барысам Сцяпанавым паводле аднаіменнай аповесці Васіля Быкава. «Альпійская балада» — адзін з самых яскравых твораў Быкава. Альпы, канцлагер, удала спланаваны ўцёк, гісторыя кахання на вайне. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія героям здаліся бясконцымі. Дні, якія падаравалі былым вязням канцлагеру шчырае каханне і надзею на ратаванне.

14. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Фільм зняты па прыгодніцкай аповесці Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» ў 1934 годзе, праз чатыры гады пасля выхаду кнігі ў свет.

15. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

«У тумане» (2012) – фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы, зняты па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Карціна ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена спецыяльнага прыза Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI.

16. З якога фільма гэты кадр?

Правильно! Неверно!

Хто аўтар літаратурнага твора, па якім быў зняты фільм?

Правильно! Неверно!

Першая беларуская мастацкая стужка «Лясная быль» (1926) Юрыя Тарыча знятая па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Менавіта гэтая кінакарціна дала старт вытворчасці гульнявых фільмаў у Беларусі.

Правильно! Неверно!

Больше ТЕСТОВ по ссылке