Сумараў Васіль Фёдаравіч

Сумараў Васіль Фёдаравіч

Нарадзіўся 7 снежня 1938, Мінск — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). У 1965—1990 гадах кіраўнік дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Карціны «Вяселле» (1972), «Ноч, у якую зацвіў кактус» (1975), «Сказанне пра Навагрудак» (1976), «Пакаянне» (1990), «Мелодыя» (1996), «Зіма ў Навагрудку» (1998), «Блакітная веранда» (2001). Дачки Васіля Сумарава — Дар’я і Кацярына — таксама прафесійныя мастакі-жывапісцы.

Бібліяграфія:

  1. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 265.
  2. Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1998. – С. 514.
  3. Беларусь. – 2013. – № 5. – С. 42-47.
  4. Васілій Сумараў / Э. М. Пугачова. – Мінск : Беларусь, 1988. – 63 с.
  5. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004) / А. А. Каляда. – Мінск, 2005. – С. 98.
  6. Гісторыя Беларускага мастацтва : у 6 т. Т. 6 : Пачатак 1960-х – сярэдзіна 1980-х гг. / [Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэдкалегія: С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар) і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 373 с.
  7. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2015. – Т. 6. – С. 389—390.
  8. Мастацтва. – 2010. – № 2. – С. 2—11.
  9. Мастацтва. – 2015. – № 12. – С. 44—45.
  10. Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – 2013 . — № 10 .— Дадатак.
  11. Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – 1998 .— № 9 . — Дадатак.
  12. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. – С. 155.
  13. Рэй : па матэрыялах публікацый “Настаўніцкай газеты” / Мікола Чэмер. – Мінск, 2015. – С. 89—94.
  14. Сучасны беларускі жывапіс, XXI стагоддзе = Современная белорусская живопись, XXI век = Modern Belarusian Painting, XXI century : альбом / [аўтар тэксту і складальнік К. С. Аксёнава]. – Мінск, 2010. – С. 336—341.
  15. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 579.

Добавить комментарий